Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/21/789937_789938/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:27
21.07.2015 13:18 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні крызісу на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 21 ліпеня. У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні крызісу на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Перамовы адкрыліся сустрэчай каардынатараў рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы. Пасяджэнне самой кантактнай групы павінна пачацца ў 16.00. Чакаецца, што ў ім возьме ўдзел дзейны старшыня АБСЕ, першы намеснік прэм'ер-міністра — міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч, які сёння знаходзіцца з візітам у Мінску.

Традыцыйна перамовы па Украіне праходзяць у закрытым для прэсы фармаце.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН