У Мінску пачаліся перамовы падгруп кантактнай групы па Украіне
Мінск, 21 ліпеня. У Мінску пачаліся перамовы падгруп трохбаковай кантактнай групы па Украіне, паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі.
Ім папярэднічала сустрэча каардынатараў падгруп — прадстаўнікоў АБСЕ. Перамовы праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме, іх падрабязнасці невядомыя.
Пасяджэнне самой трохбаковай кантактнай групы павінна пачацца пасля завяршэння сустрэч падгруп, арыенціровачна ў 16.00. Чакаецца, што ў ім возьме ўдзел дзейны старшыня АБСЕ, першы намеснік прэм'ер-міністра — міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч, які сёння знаходзіцца з візітам у Мінску.