Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/26/790824_790825/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 11:30
26.07.2015 11:48 Эканоміка, Фінансы

Па просьбе Мінска ў гандлі паміж Беларуссю і Украінай будзе больш выкарыстоўвацца грыўна

Мінск, 26 ліпеня. Па просьбе беларускага боку магчымасці выкарыстання грыўны ў гандлі паміж Украінай і Беларуссю будуць пашыраныя. Адпаведная дамоўленасць зафіксавана ў пратаколе праведзенага 24 ліпеня ў Чарнігаве 23-га пасяджэння міжурадавай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба Міністэрства рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны.

"Па выніках перамоў мы звярнуліся ў НБУ (Нацыянальны банк Украіны. — БелаПАН.) з шэрагам прапаноў, якія дапамогуць спрасціць і паскорыць гандаль паміж нашымі дзвюма краінамі, і ўжо прыйшлі да пазітыўнага рашэння", — заявіў кіраўнік міністэрства, віцэ-прэм'ер Генадзь Зубко.

Акрамя таго, найбліжэйшым часам пройдуць кансультацыі па пытаннях аднаўлення ўзаемных паставак электраэнергіі і транзіту ўкраінскай электраэнергіі праз Беларусь. "Беларусь з'яўляецца нашым стратэгічным гандлёвым партнёрам з вялікай агульнай мяжой. Таму ўсе дамоўленасці (…) будуць потым дзесяцігоддзямі даваць станоўчы эфект", — лічыць Зубко.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239