Сёння ў Мінску пройдзе пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях кантактнай групы па Украіне
Мінск, 28 ліпеня. Пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны (Украіна — АБСЕ — Расія) пройдзе 28 ліпеня ў Мінску. Пра гэта паведамляе Луганскі інфармацыйны цэнтр са спасылкай на прадстаўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслаў Дзяйнега.
Паводле інфармацыі Дзяйнегі, пачатак сустрэчы запланаваны на 13.00. "Пытанні на сустрэчы будуць усё тыя ж: статус ЛНР і ДНР, выбары і канстытуцыйная рэформа", — сказаў ён.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перамовы плануецца правесці ў "Прэзідэнт-гатэлі".
Нагадаем, у ліпені ўдзельнікі падгрупы па палітычных пытаннях сустракаюцца штотыдзень. Сустрэчы праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме, іх змест ніяк не каментуюецца ўдзельнікамі.
Папярэднія перамовы трохбаковай кантактнай групы, а таксама ўсіх чатырох яе падгруп (па эканоміцы, бяспецы, гуманітарных і палітычных пытаннях) адбыліся ў Мінску 21 ліпеня. Бакі ўзгаднілі тэкст дакумента аб адводзе ўзбраенняў калібрам да 100 мм ад лініі сутыкнення на Данбасе, аднак падпісаны ў той дзень ён не быў.