У Мінску завяршыліся перамовы падгрупы па палітычных пытаннях кантактнай групы па Украіне
Мінск, 28 ліпеня. Пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны (Украіна — АБСЕ — Расія) завяршылася, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.
Перамовы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзілі ў закрытым для прэсы фармаце, якія-небудзь падрабязнасці невядомыя.
Пра вынікі сённяшніх перамоў будзе праінфармаваная трохбаковая кантактная група, паведамляе МЗС.
Нагадаем, у ліпені ўдзельнікі падгрупы па палітычных пытаннях сустракаюцца кожны тыдзень. Папярэднія перамовы трохбаковай кантактнай групы, а таксама ўсіх чатырох яе падгруп (па эканоміцы, бяспецы, гуманітарных і палітычных пытаннях) адбыліся ў Мінску 21 ліпеня. Бакі ўзгаднілі тэкст дакумента аб адводзе узбраенняў калібрам да 100 мм ад лініі сутыкнення ў Данбасе, аднак падпісаны ён не быў.