Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/07/29/791403_791408/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 23:05
29.07.2015 13:27 Фінансы, Эканоміка

Прыбытак беларускіх банкаў знізіўся амаль на чвэрць

Мінск, 29 ліпеня. За першае паўгоддзе прыбытак беларускіх банкаў знізіўся амаль на чвэрць у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Як сведчаць статыстычныя звесткі Нацбанка, за першую палову 2015 года беларускія банкі атрымалі прыбытак у 2,43 трлн. рублёў супраць 3,18 трлн. рублёў за аналагічны леташні перыяд.

Сітуацыя ў разрэзе банкаў характарызуецца рознанакіраванай дынамікай. Так, прыбытак "Беларусбанка" за студзень—чэрвень склаў 620 млрд. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 13,9%.

Разам з тым прыбытак "Белаграпрамбанка" склаў 307,5 млрд. рублёў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным паказчыкам 2014 года амаль на 54%.

Прыбытак "Белінвестбанка" дасягнуў у першым паўгоддзі 82,2 млрд. рублёў, скараціўшыся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 42,4%.

"БПС-Ашчадбанк" за студзень—чэрвень атрымаў прыбытак у 114,9 млрд. рублёў, што на 61,7% менш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

"Прыёрбанк" атрымаў прыбытак у памеры 674,4 млрд. рублёў — на 69,6% больш, чым за першае паўгоддзе 2014-га.

Прыбытак "Банка БелЗЭБ" за студзень—чэрвень склаўся на ўзроўні 278,6 млрд. рублёў і вырас у параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам на 2,5%.

"Белгазпрамбанк" атрымаў прыбытак у 530 млрд. рублёў — на 47,4% больш, чым у першым паўгоддзі 2014 года.

Паводле звестак Нацбанка, на 1 ліпеня гэтага года банкаўскі сектар Беларусі ўключаў 29 дзейных банкаў. З іх у аднаго банка адкліканая ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. У 24 банках прысутнічаў замежны капітал, прычым у 19 доля ўдзелу замежных інвестараў у статутным фондзе перавышала 50%.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239