Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/03/792151_792154/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:40
03.08.2015 13:21 Палітыка

У Мінску пачалася сустрэча каардынатараў рабочых груп па Украіне

Мінск, 3 жніўня. Перамовы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны пачаліся ў Мінску з сустрэчы каардынатараў рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы, паведаміла МЗС Беларусі ў "Твітэры".

Нагадаем, апошнім разам кантактная група збіралася ў Мінску 21 ліпеня. Пасяджэнне праходзіла адразу пасля перамоў чатырох падгруп (па эканоміцы, бяспецы, гуманітарных і палітычных пытаннях). Тады бакі ўзгаднілі тэкст дакумента аб адводзе ўзбраенняў калібрам да 100 мм ад лініі сутыкнення ў Данбасе, але падпісаны ён не быў.

28 ліпеня ў Мінску адбылося пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях. Змест перамоў невядомы. МЗС Беларусі толькі паведаміла, што пра вынікі сустрэчы падгрупы будзе праінфармаваная трохбаковая кантактная група.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН