Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/04/792352_792353/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:46
04.08.2015 11:51 Палітыка, Грамадства

У Мінску аднавілася праца падгрупы па бяспецы кантактнай групы па Украіне

Мінск, 4 жніўня. У Мінску аднавілася праца падгрупы па бяспецы кантактнай групы па Украіне, якая пачалася 3 жніўня. Аб гэтым паведамляе МЗС Беларусі ў "Твітэры".

Напярэдадні спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што праца вядзецца па пагадненні аб адводзе танкаў і артылерыйскіх гармат калібрам да 100 мм і мінамётаў калібрам да 120 мм.

Аб выніках пасяджэння 3 жніўня самой кантактнай групы па Украіне, якое па традыцыі прайшло за зачыненымі дзвярыма, дыпламат нічога не сказаў. Сустрэча кантактнай групы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" 3 жніўня доўжылася з перапынкамі каля васьмі гадзін.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН