Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/12/793945_793948/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:19
12.08.2015 11:45 Палітыка

Пачынаецца візіт ва Украіну міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея

Мінск, 12 жніўня. 12 жніўня пачынаецца рабочы візіт ва Украіну міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Украіны, візіт кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства будзе доўжыцца па 16 жніўня.

На сёння запланаваная сустрэча Уладзіміра Макея з яго ўкраінскім калегам Паўлам Клімкіным. Як раней паведамляла МЗС Беларусі, падчас перамоў двух міністраў і падчас іншых сустрэч "адбудзецца абмеркаванне ўсяго спектра пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах, узаемадзеяння ў межах міжнародных арганізацый".

Плануецца таксама абмеркаваць ход перамоўнага працэсу па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Аляксей Аляксандроў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН