Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/12/794007_794013/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:14
12.08.2015 16:24 Палітыка

Макей: Беларусь гатова адкрыць у Мінску тэхнічны офіс АБСЕ для працы кантактнай групы па Украіне

Мінск, 12 жніўня. Беларусь гатовая адкрыць у Мінску тэхнічны офіс АБСЕ для працы кантактнай групы па Украіне, заявіў 12 жніўня ў Кіеве міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сумесным брыфінгу з украінскім калегам Паўлам Клімкіным па выніках перамоў у МЗС Украіны.

"Са свайго боку мы гатовыя зрабіць усё магчымае для таго, каб мінскія дамоўленасці выконваліся. Наколькі нам вядома, павінны адбыцца чарговыя сустрэчы ў межах трохбаковай кантактнай групы. Мы гатовыя, калі спатрэбіцца і будзе прымальна для ўсіх удзельнікаў трохбаковай кантактнай групы, выконваць функцыі сакратарыята. Мы гатовыя падтрымаць стварэнне тэхнічнага офіса па аказанні садзейнічання працы трохбаковай кантактнай групы па лініі АБСЕ ў Беларусі", — цытуе Макея  "Интерфакс-Украина".

Кіраўнік беларускага МЗС раней ужо заяўляў, што Беларусь гатовая ўзяць на сябе функцыю сакратарыята ў перамоўным працэсе па сітуацыі ва Украіне. "Мы гатовыя даваць не толькі пляцоўку. Мы гатовыя, калі спатрэбіцца, забяспечыць функцыю сакратарыята, аб чым просяць некаторыя нашы партнёры. Мы гатовыя аказваць любое іншае садзейнічанне для таго, каб ва Украіне як мага хутчэй былі дасягнутыя мір і згода", — сказаў Макей 9 ліпеня ў інтэрв'ю тэлеканалу "Россия-24".

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН