Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/13/794317_794323/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:39
13.08.2015 19:08 Палітыка, Эканоміка

Уладзімір Макей правёў у Адэсе перамовы з Міхаілам Саакашвілі

Мінск, 13 жніўня. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у межах свайго рабочага візіту ва Украіну 13 жніўня правёў у Адэсе перамовы са старшынёй Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаілам Саакашвілі, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

У перамовах таксама ўдзельнічалі міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і саветнік украінскага прэзідэнта Руслан Дземчанка.

"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі прыярытэты эканамічнага супрацоўніцтва і ролю рэгіёнаў у развіцці беларуска-ўкраінскага дыялогу, перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы лагістыкі і транспарту, а таксама разгледзелі магчымасці нарошчвання транзіту беларускіх тавараў па тэрыторыі Украіны", — паведамляе прэс-служба.

Візіт кіраўніка МЗС Беларусі ва Украіну праходзіць з 12 па 16 жніўня.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН