Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/14/794502_794513/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:47
14.08.2015 17:28 Палітыка

Міністры замежных спраў Беларусі, Літвы і Украіны абмеркавалі сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 14 жніўня. Трохбаковая сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, Літвы Лінаса Лінкявічуса і Украіны Паўла Клімкіна адбылася ў Адэсе.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, "міністры ўсебакова абмеркавалі рэгіянальную сітуацыю, звязаную з канфліктам на паўднёвым усходзе Украіны, і выказаліся на карысць аператыўнага дасягнення канкрэтных, прымальных для ўсіх бакоў, дамоўленасцей у межах трохбаковай кантактнай групы".

У ходзе сустрэчы таксама разгледжаны перспектывы перафарматавання Усходняга партнёрства. Макей падкрэсліў мэтазгоднасць дыверсіфікацыі падыходаў Еўрапейскага саюза да краін — удзельніц Усходняга партнёрства ў залежнасці ад актуальных прыярытэтаў іх знешняй палітыкі. Пры гэтым міністр "асобна акцэнтаваў важнасць спалучэння інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскай прасторы і — у перспектыве — пачатку дыялогу паміж ЕАЭС і ЕС".

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі магчымыя дзеянні, накіраваныя на актывізацыю трохбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і транспартнай сферах, выпрацоўку трохбаковых рэгіянальных праектаў у розных галінах, паведаміла прэс-служба.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН