Лукашэнка — Парашэнку: Высока цаню нашы сяброўскія канструктыўныя адносіны і разлічваю на працяг сумеснай працы
Мінск, 24 жніўня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці.
Як адзначыў беларускі кіраўнік, стратэгічнае партнёрства паміж дзвюма краінамі "атрымлівае новае напаўненне дзякуючы паглыбленню палітычнага дыялогу". "Вялікую ролю ў выбудоўванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва адыгрывае ваша асабістая ўвага да развіцця ўсебаковых сувязяў з Рэспублікай Беларусь", — цытуе пасланне прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
"Высока цаню нашы сяброўскія канструктыўныя адносіны і разлічваю на працяг сумеснай працы ў вырашэнні пытанняў беларуска-ўкраінскага парадку дня і актуальных міжнародных праблем", — гаворыцца ў віншаванні.