Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/24/796290_796292/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:27
24.08.2015 21:59 Палітыка

Парашэнка: Увесь свет чакае ад Расіі не гульні з мінскімі пагадненнямі, а іх выканання

Мінск, 24 жніўня. Для Украіны не існуе разумнай альтэрнатывы мірнаму ўрэгуляванню крызісу на Данбасе, роўна як і не існуе іншага інструмента для дасягнення міру, чым мінскія пагадненні, заявіў прэзідэнт Пётр Парашэнка падчас прыёму з нагоды Дня незалежнасці 24 жніўня ў Кіеве.

Паводле слоў Парашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, Украіна выканала ключавыя палажэнні мірных дамоўленасцяў. "Таго ж і Украіна, і нашы еўрапейскія партнёры, і ўвесь свет чакаюць і ад расійскага боку і іх памагатых: не гуляць з пагадненнямі, а выконваць іх", — сказаў прэзідэнт. У адваротным выпадку, адзначыў ён, рэакцыя міжнароднай супольнасці павінна быць рашучай і бескампраміснай.

Вечарам 24 жніўня ў Берліне на сустрэчы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам Парашэнка заявіў, што мінскі працэс з'яўляецца "абсалютна ўніверсальным інструментам". "Мінск — гэта неадкладнае спыненне агню. Мінск — гэта адвод цяжкай тэхнікі і артылерыі. Мінск — гэта неадкладнае вызваленне заложнікаў. Мінск — гэта бесперашкодны доступ інспектараў Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ да кантролю выканання дасягнутых дамоўленасцяў. Мінск — гэта комплекс пытанняў: палітычных, гуманітарных, сацыяльных, эканамічных, якія садзейнічаюць устанаўленню міру і дээскалацыі канфлікту".

"Мы дакладна дэкларуем, што на сёння, на жаль, менавіта Расійская Федэрацыі і баевікі, якіх яна падтрымлівае, з'яўляюцца адзінай пагрозай аднаўленню міру і стабільнасці ў рэгіёне", — сказаў украінскі кіраўнік.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН