Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/25/796483_796486/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 09:48
25.08.2015 18:38 Эканоміка

Саўмін павялічыў статутны фонд Аршанскага льнокамбіната

Мінск, 25 жніўня. Савет міністраў 24 жніўня прыняў пастанову № 709, якой павялічыў статутны фонд РУВГП "Аршанскі льнокамбінат".

Як паведамляе прэс-служба ўрада, Міністэрству фінансаў даручана ўнесці ў 2015 годзе за кошт сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў выглядзе грашовага ўкладу ў статутны фонд прадпрыемства суму, эквівалентную 9 млн. 147,3 тыс. долараў ЗША, разлічаную па афіцыйным курсе Нацбанка на дату пералічэння сродкаў.

У прыватнасці да канца жніўня павінна быць пералічана 1 млн. 812,3 тыс. долараў ЗША, у верасні — астатняя сума.

Грошы пералічваюцца на спецыяльны рахунак, адкрыты прадпрыемствам для фінансавання інвестыцыйнага праекта "Мадэрнізацыя РУВГП "Аршанскі льнокамбінат" з пашырэннем вытворчасці па вуліцы Маладзёжнай, 3, у Оршы. Другі этап мадэрнізацыі". Пералічаныя сродкі павінны выкарыстоўвацца на фінансаванне праектна-даследчых, будаўніча-мантажных работ і набыццё абсталявання пры выкананні гэтага інвестпраекта, удакладнілі ў прэс-службе Саўміна.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239