Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/26/796639_796641/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:53
26.08.2015 13:18 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 26 жніўня. У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе МЗС Беларусі ў "Твітэры", перамовы пачаліся з сустрэчы каардынатараў падгруп трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія).

Плануецца, што сёння ў "Прэзідэнт-гатэлі" пройдуць сустрэчы ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы (па эканоміцы, па бяспецы, па гуманітарных і па палітычных пытаннях), а затым пачнецца пасяджэнне кантактнай групы. "На парадку дня — выкананне ўсіх складальнікаў мінскіх пагадненняў", — паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер, прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе Леаніда Кучмы.

Чакаецца, што пасяджэнне кантактнай групы пачнецца ў 16.00.

Нагадаем, папярэдні раўнд перамоў па Украіне ў Мінску адбыўся 3 жніўня. Праца доўжылася 12 гадзін, а на наступны дзень падгрупа па бяспецы аднавіла пасяджэнне. Якія-небудзь дакументы, у тым ліку чаканае пагадненне аб адводзе узбраенняў калібрам меншым за 100 мм, падпісаныя тады не былі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН