Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/26/796683_796684/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:42
26.08.2015 14:00 Палітыка

У Мінску пачаліся пасяджэнні падгруп кантактнай групы па Украіне

Мінск, 26 жніўня. У мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" пачаліся перамовы падгруп трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Сустракаюцца ўдзельнікі усіх чатырох рабочых падгруп: па палітычных, гуманітарных і эканамічных пытаннях, а таксама па бяспецы, паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі.

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Пасля іх завяршэння, арыенціровачна ў 16.00, чакаецца пасяджэнне непасрэдна самой кантактнай групы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН