Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/26/796704_796709/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 04:20
26.08.2015 15:43 Палітыка

У Мінску пачалася сустрэча прадстаўнікоў трохбаковай кантактнай групы па Украіне

Мінск, 26 жніўня. У Мінску пачалася "сустрэча прадстаўнікоў бакоў" кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Ці завяршыліся пасяджэнні чатырох рабочых падгруп (па палітычных, гуманітарных, эканамічных пытаннях і бяспецы), не ўдакладняецца.

Нагадаем, сустрэчы ўдзельнікаў падгруп традыцыйна праходзяць у сталічным "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН