Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/26/796734_796740/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 09:59
26.08.2015 15:49 Палітыка

Макей, Кучма і саветнік Парашэнкі абмеркавалі актуальны стан спраў у зоне канфлікту ва Украіне

Мінск, 26 жніўня. 26 жніўня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з былым прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам і саветнікам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Русланам Дземчанкам, якія прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў перамовах трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, бакі абмеркавалі актуальны стан спраў у зоне канфлікту, яго ўплыў на рэгіянальнае і глабальнае міжнароднае становішча.

"Адбыўся прадметны абмен меркаваннямі аб ходзе перамоўнага працэсу і шляхах найхутчэйшага ўрэгулявання канфлікту на аснове мінскіх дамоўленасцяў", — гаворыцца ў паведамленні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН