Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/26/796781_796782/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:48
26.08.2015 18:00 Палітыка

Пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне з удзелам прадстаўнікоў ДНР і ЛНР

Мінск, 26 жніўня. У мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" пачаліся кансультацыі трохбаковай кантактнай групы па Украіне з удзелам прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Пасяджэнню папярэднічала сустрэча прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ ў кантактнай групе, а таксама перамовы ўсіх чатырох падгруп — па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН