Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/26/796797_796798/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 18:00
26.08.2015 20:00 Палітыка

Упаўнаважаная прэзідэнта Украіны заявіла аб асцярожным аптымізме ў пытанні вызвалення заложнікаў у Данбасе

Мінск, 26 жніўня. Упаўнаважаная прэзідэнта Украіны па мірным урэгуляванні сітуацыі ў Данбасе Ірына Герашчанка заявіла аб асцярожным аптымізме "наконт разблакіравання пытання з вызваленнем заложнікаў у Данбасе". Аб гэтым яна паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" 26 жніўня па выніках перамоў падгрупы па гуманітарных пытаннях трохбаковай кантактнай групы.

Герашчанка таксама выказала "асцярожны аптымізм наконт доступу спецыялістаў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў турмы, дзе ўтрымліваюцца тыя, хто адбывае пакаранне па прыгаворах украінскіх судоў і хоча быць перамешчаны ў іншыя пенітэнцыярныя ўстановы на ўкраінскай тэрыторыі".

Упаўнаважаная адзначыла, што ўкраінскі бок на перамовах выступіў з ініцыятывай аб перамяшчэнні на новыя месцы двух інтэрнатаў, у якіх жывуць хворыя дзеці. Акрамя таго, размова ішла аб арганізацыі бяспекі школ, населеных пунктаў каля лініі фронту.

"Мінск — гэта заўсёды цяжка. Але тыя, хто кажа, што мінскія перамовы вычарпаны, проста не разумеюць страшнай рэальнасці", — лічыць Герашчанка.

Цяпер у мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" працягваецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе з удзелам сепаратыстаў. Удзельнікі перамоў заслухоўваюць каардынатараў падгруп.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН