Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/27/796877_796878/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:54
27.08.2015 11:23 Палітыка

Рабочая падгрупа па бяспецы ва Украіне сёння працягне перамовы ў Мінску

Мінск, 27 жніўня. У Мінску 27 жніўня працягнецца пасяджэнне рабочай падгрупы па бяспецы ў складзе трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў "Твітэры".

26 жніўня ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" прайшлі кансультацыі трохбаковай кантактнай групы па Украіне з удзелам прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама перамовы ўсіх чатырох падгруп — па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі.

Каментуючы вынікі перамоў, спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў, што падгрупа па пытаннях бяспекі прадоўжыла разгляд пытання пра адвод ад лініі сутыкнення ўзбраенняў калібрам меншым як 100 мм і рэжым яго верыфікацыі.

Падгрупа па палітычных пытаннях прадоўжыла "дыскусіі наконт закона аб спецыяльным статусе і мадальнасцях правядзення мясцовых выбараў".

Палітычная падгрупа дамовілася на працягу верасня праводзіць пасяджэнні кожны тыдзень.

Падгрупа па эканамічных пытаннях абмеркавала планаванне працы нямецкай экспертнай групы, якая будзе накіравана ў Данбас для вывучэння сітуацыі на двух аб'ектах водазабеспячэння (у Данецкай і Луганскай абласцях), якія забяспечваюць насельніцтва па абодва бакі ад лініі сутыкнення.

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы, паводле слоў Сайдзіка, адбудзецца 8 верасня.

Анастасія Салановіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН