Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/08/28/797351_797352/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:28
28.08.2015 22:12 Палітыка

Лукашэнка: Кепска будзе, калі мы зноў станем чыімсьці рэгіёнам

Мінск, 28 жніўня. "Трэба захаваць краіну для дзяцей. Кепска будзе, калі мы зноў станем чыімсьці рэгіёнам", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 28 жніўня аддзяленне "Расна" ААТ "Белавежскі" ў Брэсцкай вобласці.

Паводле яго слоў, трэба жыць у згодзе і з Еўропай, і з Расіяй, але жыць на сваёй зямлі. "Спакой і бяспека не купляюцца і не прадаюцца, як і здароўе. Вось гэта нам трэба зберагчы, — прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Навошта долар? Купіць імпартнае і паехаць у Егіпет адпачыць? Вазьміце Белавежскую пушчу — духаты ніякай, цудоўнае паветра. Браслаўскія азёры. Азёр хапае, абмялелі крыху, але вады хапае. Адпачнем як-небудзь у гэты цяжкі час дома".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН