Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/01/797844_797850/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:56
01.09.2015 14:54 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях кантактнай групы па Украіне

Мінск, 1 верасня. У Мінску праходзіць пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, паведамляе ў афіцыйным канале ў "Твітары" МЗС Беларусі.

Пасяджэнне традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме.

Нагадаем, папярэдні раўнд перамоў па Украіне адбыўся ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" 26 жніўня. Тады было прынята рашэнне праводзіць пасяджэнні палітычнай падгрупы на працягу верасня штотыднёва.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН