Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/03/798360_798367/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:27
03.09.2015 17:13 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне падгрупы па пытаннях бяспекі кантактнай групы па Украіне

Мінск, 3 верасня. У Мінску праходзіць пасяджэнне падгрупы па пытаннях бяспекі трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Пасяджэнне традыцыйна праводзіцца ў закрытым для прэсы рэжыме.

Нагадаем, 1 верасня ў Мінску прайшло пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях. Якія-небудзь падрабязнасці паводле яго вынікаў не паведамляліся. Чакаецца, што чарговая сустрэча кантактнай групы адбудзецца 8 верасня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН