Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/04/798581_798591/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:15
04.09.2015 14:54 Палітыка

Падгрупа па бяспецы кантактнай групы па Украіне працягвае пасяджэнне ў Мінску

Мінск, 4 верасня. Падгрупа па бяспецы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны аднавіла пасяджэнне ў Мінску, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Пасяджэнне традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме.

Нагадаем, пасяджэнне падгрупы па бяспецы пачалося ўчора. 1 верасня ў Мінску прайшло пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях. Падрабязнасці паводле яго вынікаў не паведамляліся.

Чакаецца, што чарговая сустрэча кантактнай групы адбудзецца 8 верасня.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН