Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/04/798666_798672/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:07
04.09.2015 17:18 Палітыка

У Мінску завяршыліся перамовы ўдзельнікаў падгрупы па бяспецы трохбаковай кантактнай групы па Украіне

Мінск, 4 верасня. У Мінску завяршыліся перамовы ўдзельнікаў падгрупы па бяспецы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Сустрэча традыцыйна праходзіла ў закрытым для прэсы рэжыме, яе падрабязнасці невядомыя.

Нагадаем, пасяджэнне падгрупы па бяспецы пачалося ўчора, сёння атрымала працяг. 1 верасня ў Мінску прайшло пасяджэнне падгрупы па палітычных пытаннях.

Чакаецца, што чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне адбудзецца ў беларускай сталіцы 8 верасня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН