Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/07/798923_798924/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 05:41
07.09.2015 12:46 Палітыка

У Мінск прыбыла дэлегацыя ПАСЕ (абноўлена)

Мінск, 7 верасня. Мэтай візіту дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы з`яўляецца ацэнка перадвыбарнай кампаніі і палітычнага клімату напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле інфармацыі прэс-службы ПАСЕ, дэлегацыю ў складзе пяці членаў асамблеі ўзначальвае турэцкі дэпутат Рэа Дэнемеч. У яе склад таксама ўваходзяць дэпутаты Ёнас Гунарсан (Швецыя), Марылуіза Бек (Германія), Андрэй Гунько (Германія) і Андрэа Рыгоні (Італія).

Раней меркавалася, што ў склад дэлегацыі ўвойдуць шэсць членаў ПАСЕ і ўзначаліць яе армянскі дэпутат Арпінэ Хаванісян. Аднак, як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПАСЕ, 4 верасня Хаванісян была прызначаная міністрам юстыцыі Арменіі, у сувязі з чым фармат дэлегацыі прыйшлося адкарэктаваць.

На 8—9 верасня запланаваныя сустрэчы дэлегацыі ПАСЕ са старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. Члены ПАСЕ таксама сустрэнуцца з асноўнымі ўдзельнікамі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ці іх прадстаўнікамі, лідарамі апазіцыі, кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі, прадстаўнікамі СМІ, няўрадавых арганізацый і дыпламатычнага корпуса.

Візіт прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы працягнецца па 10 верасня, а праз месяц дэлегацыя ПАСЕ ў складзе 11 чалавек вернецца ў Беларусь, каб назіраць за выбарамі непасрэдна ў дзень галасавання, 11 кастрычніка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН