Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/07/799106_799107/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:10
07.09.2015 22:42 Палітыка

МЗС Украіны: Еўракамісар Магерыні пацвердзіла "рашучую падтрымку" працэсу рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў з боку ЕС

Мінск, 7 верасня. "Рашучую падтрымку" працэсу рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў і дзейнасці "нармандскага фармату" для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і міру ва Украіне выказала віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Федэрыка Магерыні 7 верасня ў Бруселі на перамовах з міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным.

Клімкін заявіў пра "недапушчальнасць правядзення мясцовых выбараў на тэрыторыях, якія часова не кантралююцца, у парушэнне заканадаўства Украіны, што прывядзе да зрыву выканання мінскіх дамоўленасцяў і нашкодзіць палітычнаму вырашэнню канфлікту", гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага МЗС.

З пачатку верасня на лініі фронту ў Данбасе ўсталявалася адноснае зацішша.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН