Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/08/799184_799188/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:58
08.09.2015 12:44 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы падгруп кантактнай групы па Украіне

Мінск, 8 верасня. У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміў у "Твітары" МЗС Беларусі.

Удакладняецца, што перамовы пачаліся з сустрэчы каардынатараў рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы. Сустрэча традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. Чакаецца, што ў другой палове дня ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" пачнецца пасяджэнне кантактнай групы.

Папярэдні раўнд перамоў па Украіне ў Мінску адбыўся 26 жніўня. 1 і 4 верасня кантактная група працавала ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН