Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/08/799216_799222/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:50
08.09.2015 14:20 Палітыка

У Мінску сустракаюцца ўсе падгрупы кантактнай групы па Украіне

Мінск, 8 верасня. У Мінску сустракаюцца ўсе падгрупы трохбаковай кантактнай групы па Украіне: па палітычных, гуманітарных, эканамічных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі.

Як паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі, пасяджэнні праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Ім папярэднічала сустрэча каардынатараў падгруп.

Чакаецца, што ў другой палове дня ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" адбудуцца перамовы трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія).

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН