Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/08/799248_799249/
Дата раздрукоўкі: 08.12.2019 23:19
08.09.2015 15:11 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы кантактнай групы па Украіне

Мінск, 8 верасня. У Мінску пачаліся перамовы трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

"У Мінску пачалася сустрэча прадстаўнікоў бакоў у трохбаковай кантактнай групе", — паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі.

Пасяджэнне праходзіць у "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна ў закрытым для прэсы рэжыме.

Яму папярэднічалі пасяджэнні ўсіх чатырох падгруп — па бяспецы, палітыцы, эканоміцы і гуманітарных пытаннях.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН