Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/09/799445_799451/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:07
09.09.2015 10:35 Грамадства

У Гродзенскім раёне паляўнічы параніў двух рыбакоў

Гомель, 9 верасня. У дзень адкрыцця сезона палявання на вадаплаўную дзічыну 5 верасня паляўнічы з Гродна параніў двух рыбакоў. Інцыдэнт здарыўся ў Гродзенскім раёне на возеры Дзярвеніскае.

Як паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету, 24-гадовы паляўнічы і яго сябар плылі на лодцы. Заўважыўшы качку, якая ўзлятала, стралок націснуў на курок. Аднак птушка яшчэ не паспела высока падняцца, і выстрал дробам прайшоў па чароце, дзе сядзелі рыбакі. Яны атрымалі некалькі раненняў: адзін — у руку, другі — у вуха і шчаку.

За парушэнне правілаў бяспекі на паляванні супрацоўнікі Гродзенскай міжраённай інспекцыі прыцягнулі паляўнічага, які страляў, да адміністрацыйнай адказнасці. Малады чалавек пазбаўлены спецыяльнага права тэрмінам на адзін год. Каб вярнуцца ў рады паляўнічых, яму давядзецца прайсці навучанне і зноў здаць экзамен.

Дзяжінспекцыя нагадвае: падчас палявання забаронена страляць на шум, шоргат, па дрэнна бачнай цэлі, у тумане, у моцны снегапад, у змярканні, супраць сонца і пры іншых умовах дрэннай бачнасці, а таксама па птушцы, якая ўзлятае, ніжэй як 2,5 метра ва ўмовах абмежаванай бачнасці.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239