Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/09/799612_799614/
Дата раздрукоўкі: 14.10.2019 01:31
09.09.2015 15:43 Палітыка

У Мінску завяршылася пасяджэнне падгрупы па бяспецы кантактнай групы па Украіне

Мінск, 9 верасня. У Мінску завяршылася пасяджэнне падгрупы па бяспецы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітары" МЗС Беларусі.

Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" 9 верасня традыцыйна праходзілі ў закрытым для прэсы рэжыме, якія-небудзь падрабязнасці невядомыя.

Напярэдадні тут жа адбыліся сустрэчы ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы (па эканоміцы, па палітычных пытаннях, па бяспецы і па гуманітарных пытаннях), а таксама пасяджэнне самой кантактнай групы. Падгрупа па бяспецы, якая абмяркоўвае магчымы адвод узбраенняў ад лініі судакранання, прыняла рашэнне працягнуць сваё пасяджэнне на наступны дзень.

Спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ на перамовах Марцін Сайдзік па выніках учарашняга раўнда сустрэч заявіў журналістам, што кантактная група вітала факт устанаўлення рэжыму спынення агню ў Данбасе ў канцы жніўня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН