Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/11/800088_800092/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:42
11.09.2015 13:06 Эканоміка, Фінансы

Курс еўра па выніках біржавых таргоў вырас амаль да 20.100 рублёў

Мінск, 11 верасня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 верасня курс долара ЗША знізіўся на 39 рублёў, ці 0,22%, — да 17.801 рубля.

Курс еўра вырас на 139 рублёў, ці 0,69%, — да 20.098 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на 1,21 рубля, ці 0,46%, — да 261,57 рублёў.

Беларускі рубель умацаваўся да долара ўслед за расійскім. У сваю чаргу кошт расійскага рубля расце з-за некаторага павелічэння цэн на нафту.

Кошт нафты ў пятніцу змяняецца нязначна і стабілізуецца пасля рэзкага скачку напярэдадні на фоне тыднёвых даных па запасах "чорнага золата" ў ЗША.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім вызначаецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 мск пятніцы знізіўся на 48,68 капейкі, склаўшы 68,0093 рубля, перадае Прайм.

У чацвер сярэднеўзважаны курс долара складаў 68,4961 рубля за долар.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН