Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/11/eu_eu_800224_800227/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 05:22
11.09.2015 18:26 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

У Мінск прыбыла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын

Мінск, 11 верасня. Вечарам 11 верасня ў Мінск прыбыла новы кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве.
Нямецкі дыпламат Андрэа Віктарын змяніла на гэтай пасадзе Майру Мору, якая завяршыла сваю дыпламатычную місію ў Беларусі 31 жніўня.

Андрэа Віктарын нарадзілася 13 снежня 1957 года. З 1989 года на дыпламатычнай службе ў МЗС Германіі. Працавала ў пасольствах ФРГ у Латвіі, Нідэрландах, Арменіі. У 2000—2003 гадах была саветнікам пасольства Германіі ў Беларусі. З 2012 года і да цяперашняга прызначэння Віктарын узначальвала нямецкае дыппрадстаўніцтва ў Рызе.

Ад'язджаючы з Мінска, Майра Мора адзначыла, што пакідае Беларусь на хвалі паляпшэння адносінаў з ЕС. "Жадаю, каб адносіны такімі заставаліся і ў далейшым, таму што мы суседзі і павінны жыць у міры і згодзе. Я пакідаю сваю любімую Беларусь у вельмі добрых руках", — сказала яна 24 жніўня на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, маючы на ўвазе сваю пераемніцу.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН