У Мінску аднавіла перамовы рабочая група па палітычных аспектах урэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны
Мінск, 16 верасня. Рабочая група па палітычных аспектах урэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны 16 верасня аднавіла пасяджэнне ў Мінску, паведаміла ў "Твітэры" МЗС Беларусі.
Перамовы падгруп па бяспецы і па палітычных пытаннях трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны пачаліся ў Мінску 15 верасня. Як заўсёды, яны праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.
Чарговы раўнд перамоў, што ўключае сустрэчы ўсіх падгруп і працу самой кантактнай групы, запланаваны ў Мінску на 22 верасня.