Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/21/802325_802326/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 10:00
21.09.2015 18:10 Грамадства

Трое беларусаў з прыкметамі наркатычнага ап'янення затрыманыя ў пагранічнай зоне

Мінск, 21 верасня. Днём 20 верасня на чыгуначнай станцыі Харсы ў Брэсцкім раёне за парушэнне пагранічнага рэжыму былі затрыманыя трое грамадзян Беларусі 1997, 1998 і 1999 гадоў нараджэння.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, маладыя людзі былі з яўнымі прыкметамі наркатычнага ап'янення. Пры вобыску ў аднаго з іх быў знойдзены празрысты пакецік 5х5 см з рэчывам расліннага паходжання цёмна-зялёнага колеру. Усе трое ў розны час прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

"Маладыя жыхары Брэста ў літаральным сэнсе дэманстравалі "палёт думкі" і ўвесь час спрабавалі ўразіць пагранічнікаў разнастайнасцю нелагічных версій пра мэты візіту ў пагранічную зону", — гаворыцца ў паведамленні пагранведамства.

Затрыманыя прызнаныя парушальнікамі пагранічнага рэжыму. Пасля разбору яны перададзеныя супрацоўнікам міліцыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239