Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/22/802445_802451/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:19
22.09.2015 13:57 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па Украіне

Мінск, 22 верасня. У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, чарговы раўнд перамоў адкрыўся сустрэчай каардынатараў рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія).

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Чакаецца, што сёння адбудуцца сустрэчы ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы (па эканоміцы, па бяспецы, па гуманітарных і па палітычных пытаннях), а затым пасяджэнне самой кантактнай групы.

Прадстаўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслаў Дзяйнега напярэдадні паведаміў аб гатоўнасці ЛНР і ДНР прапанаваць на перамовах новую дату правядзення мясцовых выбараў. "У працы палітычнай падгрупы, якая сустракаецца больш інтэнсіўна, чым астатнія, для таго каб зрушыць працэс з мёртвага пункта, мы падрыхтавалі план-графік з адэкватнымі тэрмінамі выканання кожнага пункта палітычнай часткі комплексу мер. <...> Рэспублікі Данбаса пралічылі дату правядзення мясцовых выбараў на Данбасе — 21 лютага 2016 года", — цытуе Дзяйнегу Луганскі інфармацыйны цэнтр.

Раней прадстаўнікі ДНР мелі намер правесці галасаванне 18 кастрычніка, ЛНР — 1 лістапада. Мясцовыя выбары ва Украіне прызначаныя на 25 кастрычніка.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН