Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/22/802520_802521/
Дата раздрукоўкі: 27.10.2020 20:14
22.09.2015 17:17 Палітыка

У Мінску пачалося пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 22 верасня. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Сустрэча пачалася з перамоў бакоў групы, без удзелу прадстаўнікоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

Пасяджэнне ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. Перамовам кантактнай групы папярэднічалі сустрэчы ўсіх чатырох яе падгруп: па эканоміцы, па бяспецы, па гуманітарных і па палітычных пытаннях.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239