Да пасяджэння кантактнай групы па Украіне далучыліся прадстаўнікі ДНР і ЛНР
Мінск, 22 верасня. Да чарговага пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, што праходзіць 22 верасня ў Мінску, далучыліся прадстаўнікі так званых данецкай і луганскай народных рэспублік, паведаміла на сваёй старонцы ў "Фейсбуку" Дар'я Аліфер — прэс-сакратар прадстаўніка Украіны на перамовах Леаніда Кучмы.
"Каардынатары ўсіх чатырох падгруп ад АБСЕ прадставяць свае даклады аб выніках працы за сённяшні дзень", — адзначыла Аліфер.
Пасяджэнне кантактнай групы праходзіць у "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна ў закрытым для прэсы рэжыме. Яму папярэднічалі сустрэчы ўсіх чатырох яе падгруп: па эканоміцы, бяспецы, гуманітарных і палітычных пытаннях.