Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/22/802631_802634/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 02:20
22.09.2015 22:11 Эканоміка

Кандыдат у прэзідэнты Улаховіч: Бабёр перашкаджае нашаму рыбаводству, а кабан — пасевам сельскагаспадарчых культур

Мінск, 22 верасня. Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч занепакоены шкодай, якую бабры наносяць беларускаму рыбаводству. Аб гэтым ён заявіў, выступаючы 22 верасня на Беларускім тэлебачанні.

"Цяпер пра таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Я за экалагічна чыстую прыроду, але толькі не за кошт нашых рыбаловаў і паляўнічых. Тыя абмежаванні, якія сёння ўведзены, трэба перагледзець — яны не заўсёды адказваюць сённяшняму дню, — сказаў ён. — Жывёльны свет павялічыўся ў Беларусі. Ужо бабёр перашкаджае нашаму рыбаводству, кабан — пасевам сельскагаспадарчых культур. Як гэта стрымліваць — пытанне да нашых паляўніцтвазнаўцаў".

Улаховіч таксама выказаў шкадаванне, што Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) не мае ранейшага аўтарытэту. "ДТСААФ у прапагандзе падрыхтоўкі абаронцаў радзімы згубілася, але гэта важная арганізацыя. Калі б я быў прэзідэнтам краіны, я б сур'ёзна падтрымаў бы гэту арганізацыю, асабліва па падрыхтоўцы абаронцаў Айчыны", — заявіў Улаховіч.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239