Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/23/802674_802675/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 23:01
23.09.2015 11:17 Палітыка

Рабочая група па палітычных пытаннях урэгулявання канфлікту ва Украіне аднавіла пасяджэнне ў Мінску

Мінск, 23 верасня. "Рабочая група па палітычных аспектах урэгулявання на ўсходзе Украіны аднавіла пасяджэнне ў Мінску", — паведаміла ў "Твітэры" беларускае МЗС.

Напярэдадні ў Мінску прайшло чарговае пасяджэнне трохбаковай (Украіна — АБСЕ — Расія) кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, якому папярэднічалі перамовы ўсіх чатырох падгруп (па эканоміцы, па бяспецы, па гуманітарных і па палітычных пытаннях).

Па выніках пасяджэння спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік заявіў, што расчараваны адсутнасцю прагрэсу ў рабоце палітычнай падгрупы. "У дыскусіі дамінавалі прапановы з боку асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей адносна мясцовых выбараў і іх правядзення 21 лютага наступнага года. У ходзе абмеркавання высветлілася, што, нягледзячы на гэтую прапанову, выбары тым не менш пройдуць 18 кастрычніка і 1 лістапада ў большасці тэрыторый асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Гэты факт пацвердзіўся прадстаўнікамі Данецка і Луганска на пленарным пасяджэнні", — сказаў Сайдзік. "Было выказана меркаванне, што гэта супярэчыць мінскім дамоўленасцям. У сувязі з такімі вынікамі хацеў бы выказаць глыбокае расчараванне", — дадаў ён.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239