Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/25/803408_803413/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 17:54
25.09.2015 20:24 Палітыка

Чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы пройдзе ў Мінску 29 верасня

Мінск, 25 верасня. Чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе (Украіна—АБСЕ—Расія) пройдзе ў Мінску 29 верасня, паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетцы "Фэйсбук" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, які з'яўляецца прадстаўніком афіцыйнага Кіева ў групе.

Паводле інфармацыі Оліфер, днём раней у беларускай сталіцы будуць засядаць падгрупы па пытаннях бяспекі і палітычных пытаннях.

25 верасня была арганізавана скайп-сустрэча трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.

"Падчас відэаканферэнцыі прагучалі даклады ўкраінскіх і расійскіх афіцэраў з Сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі. У гэтых паведамленнях ішла гаворка пра выкананне рэжыму спынення агню. Варта адзначыць, што ў цэлым гэты рэжым на Данбасе выконваецца", — паведаміла прэс-сакратар Кучмы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН