Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/26/803506_803509/
Дата раздрукоўкі: 22.09.2018 16:35
26.09.2015 14:58 Грамадства

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя дажджы ў выхадныя

Мінск, 26 верасня. Сёння, 26 верасня, умовы надвор'я Беларусі будуць фарміраваць актыўныя і маларухомыя атмасферныя франты, паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра pogoda.by.

Да канца дня захаваецца дажджлівае надвор'е з навальніцамі, у асобных раёнах пройдуць моцныя ліўні. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе +13—20, па паўднёвым усходзе краіны +21—26°C.

У найбліжэйшыя суткі, 27 верасня, надвор'е па-ранейшаму будзе вызначаць актыўны маларухомы атмасферны фронт. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах дажджы, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночным усходзе моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер паўночны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8—14°C, максімальная днём +10—16; па ўсходзе ноччу +15—18, днём +17—21°C. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе расці.

Паводле звестак сіноптыкаў, 28—29 верасня надвор'е будуць вызначаць халаднаватыя і вільготныя паветраныя масы, што паступаюць з поўначы еўрапейскай часткі Расіі. Будзе пераважаць халаднаватае надвор'е, ападкаў стане менш.

У панядзелак, 28 верасня, месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай туман. Тэмпература паветра ноччу +4—10, днём +10—16°C.

У аўторак, 29 верасня, ноччу ў крайніх паўночных раёнах, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу +4—9, днём +8—14°C.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН