Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/28/803822_803823/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 22:40
28.09.2015 15:34 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па Украіне

Мінск, 28 верасня. У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, ідуць перамовы падгруп па пытаннях палітыкі і па бяспецы трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія).

Сустрэчы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Плануецца, што цяперашні раўнд перамоў працягнецца 
29 верасня — у "Прэзідэнт-гатэлі" збярэцца кантактная група, а таксама ўсе яе падгрупы (па эканоміцы, па бяспецы, па палітычных і па гуманітарных пытаннях).

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239