Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/29/804036_804040/
Дата раздрукоўкі: 22.05.2018 07:36
29.09.2015 12:21 Палітыка

У Мінску пачаліся перамовы па Украіне

Мінск, 29 верасня. У Мінску аднавіліся перамовы рабочых груп па бяспецы і па палітычных пытаннях кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, што пачаліся 28 верасня, паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў "Твітары".

Перамовы ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Чакаецца, што ў другой палове дня на сустрэчу збяруцца прадстаўнікі бакоў трохбаковай кантактнай групы, а таксама самаабвешчаных данецкай і луганскай народных рэспублік.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН