Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/30/804260/
Дата раздрукоўкі: 22.05.2018 07:24
30.09.2015 09:26 Палітыка, Грамадства

Кучма: Падпісанне дакумента аб адводзе ўзбраенняў стала вынікам карпатлівай працы падгрупы па бяспецы

Мінск, 30 верасня. Падпісанне 29 верасня ў Мінску дакумента аб адводзе ўзбраенняў ад лініі судакранання на Данбасе стала вынікам карпатлівай працы падгрупы па бяспецы трохбаковай кантактнай групы, заявіў журналістам па выніках перамоў прадстаўнік Украіны ў кантактнай групе Леанід Кучма.

"Падзея, якой мы так доўга чакалі, адбылася, — сказаў экс-прэзідэнт Украіны. — Падгрупа па бяспецы на працягу некалькіх месяцаў вяла карпатлівую, цяжкую, няўдзячную, але калі ёсць вынік, то вельмі карысную працу".

У сваю чаргу прадстаўнік Расіі ў кантактнай групе Азамат Кульмухаметаў завіў, што падпісанне дакумента "адкрывае шлях да міру, шлях да спынення насілля". Ён таксама адзначыў важнасць дасягнення дамоўленасці аб адводзе ўзбраенняў напярэдадні пасяджэння "Нармандскай чацвёркі", якое запланавана на 2 кастрычніка.

Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы па Украіне на сустрэчы 29 верасня ў Мінску падпісалі дакумент аб адводзе танкаў, артылерыі калібрам да 100 мм і мінамётаў калібрам да 120 мм ад лініі судакранання на 15 кіламетраў. Адвод будзе ажыццяўляцца ў два этапы. Подпісы пад тэкстам паставілі спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік, а таксама Леанід Кучма і Азамат Кульмухаметаў. Кіраўнікі ДНР і ЛНР Аляксандр Захарчанка і Ігар Плотніцкі дакумент пакуль не падпісалі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН