Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/30/804264/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 22:53
30.09.2015 09:14 Палітыка, Грамадства

Прадстаўнікі сепаратыстаў заявілі, што падпішуць дакумент аб адводзе ўзбраенняў 30 верасня

Мінск, 30 верасня. Прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега паведамілі журналістам па выніках перамоў у Мінску 29 верасня, што кіраўнікі ДНР і ЛНР Аляксандр Захарчанка і Ігар Плотніцкі паставяць свае подпісы пад дакументам аб адводзе ўзбраенняў 30 верасня.

"Дакумент літаральна быў вымучаны ўжо ў самай актыўнай фазе на працягу трох месяцаў, сёння быў дасягнуты, нарэшце, кансенсус, — заявіў Пушылін. — Дакумент быў падпісаны ўсімі, за выключэннем кіраўнікоў ДНР і ЛНР, запланавана падпісанне на 30 верасня. Паспрабуем паспець усё аформіць, і тады мы непасрэдна пачнем адвод тэхнікі".

У сваю чаргу Дзяйнега ўдакладніў, што адвод пачнецца ўздоўж лініі судакранання па тэрыторыі ЛНР. Пры гэтым, паводле яго слоў, кантраляваць выкананне рэжыму поўнага спынення агню будзе Сумесны цэнтр па кантролі і каардынацыі, паколькі гэта адносіцца да яго функцый.

Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы па Украіне на сустрэчы ў Мінску падпісалі дакумент аб адводзе танкаў, артылерыі калібрам да 100 мм і мінамётаў калібрам да 120 мм ад лініі судакранання на 15 кіламетраў. Адвод будзе ажыццяўляцца ў два этапы. Подпісы пад тэкстам паставілі спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік, а таксама прадстаўнікі Украіны і Расіі Леанід Кучма і Азамат Кульмухаметаў. Кіраўнікі ДНР і ЛНР Аляксандр Захарчанка і Ігар Плотніцкі дакумент пакуль не падпісалі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239