Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/09/30/804433_804442/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 22:56
30.09.2015 16:51 Палітыка, Грамадства

Кіраўнік ДНР Захарчанка падпісаў дакумент аб адводзе ўзбраенняў ад лініі сутыкнення на Данбасе

Мінск, 30 верасня. Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка 30 верасня падпісаў дакумент аб адводзе ўзбраенняў ад лініі сутыкнення на Данбасе, паведамляе interfax.by са спасылкай на свае крыніцы. Ці паставіў свой подпіс пад дакументам кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі, пакуль невядома.

Нагадаем, удзельнікі трохбаковай кантактнай групы па Украіне на сустрэчы 29 верасня ў Мінску падпісалі дакумент аб адводзе танкаў, артылерыі калібрам да 100 мм і мінамётаў калібрам да 120 мм. Дакумент падпісалі спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік, а таксама прадстаўнікі Украіны і Расіі Леанід Кучма і Азамат Кульмухаметаў.

Прадстаўнікі ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега паведамілі журналістам па выніках учарашніх перамоў у Мінску, што кіраўнікі фарміраванняў паставяць свае подпісы пад дакументам аб адводзе ўзбраенняў 30 верасня. "Дакумент літаральна быў вымучаны ўжо ў самай актыўнай фазе на працягу трох месяцаў, сёння быў дасягнуты, нарэшце, кансенсус, — заявіў Пушылін. — Дакумент быў падпісаны ўсімі, за выключэннем кіраўнікоў ДНР і ЛНР, запланавана падпісанне на заўтра. Пастараемся паспець усё аформіць, і тады мы непасрэдна пачнем адвод тэхнікі".

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239